viasna on patreon

Amnesty International асудзіла празьмернае выкарыстаньне сілы беларускімі ўладамі

2011 2011-07-05T13:31:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжнародныя праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала беларускія ўлады ўстрымлівацца ад ужыцьця празьмернай сілы ў дачыненьні да пратэстоўцаў.

Такую заяву арганізацыя зрабіла пасьля падзеяў 3 ліпеня, калі міліцыя ў Менску ўжыла сьлезацечны газ і па ўсёй Беларусі было  арыштавана больш за 300 удзельнікаў пратэстаў.

У заяве Amnesty International падкрэсьліваецца, што арышты  праводзілі агенты дзяржбясьпекі ў цывільным, якія не прад'яўлялі ніякіх пасьведчаньняў асобы і не называлі прычынаў затрыманьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства