У менскім судзе затрымалі журналіста
https://spring96.org/be/news/44353
2011
2011-07-05T11:48:48+0300
2011-07-05T11:48:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Апэратар тэлеканалу «Белсат» Сяргей Кавалёў быў затрыманы 4 ліпеня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску. Ён рыхтаваў рэпартаж аб працэсах над удзельнікамі акцыяў маўклівага пратэсту, затрыманых падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці.
Калі Кавалёў здымаў на відэа калідор суду, да яго падышлі тры чалавекі ў цывільным і адвялі ў невядомым кірунку.
Калегі затрыманага спрабуюць зьвязацца з пасольствам Польшчы ў Менску (канал перадае з тэрыторыі Польшчы), аднак Сяргей Кавалёў зьяўляецца беларускім грамадзянінам, таму консульская дапамога яму ня можа быць аказаная.