Старшыня Еўрапарламента заклікае вызваліць усіх затрыманых 3 ліпеня
https://spring96.org/be/news/44352
2011
2011-07-05T11:36:44+0300
2011-07-05T11:36:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
З такім заклікам да беларускіх уладаў Ежы Бузэк выступіў 4 ліпеня на адкрыцці сесіі Еўрапарламента.
Пра гэта паведамляе БелаПАН
са спасылкай на прэс-службу Еўрапарламента. Бузэк адзначыў, што сотні людзей
былі затрыманыя. Еўрапейскі парламент выказвае ім сваю падтрымку і заклікае
неадкладна і безумоўна вызваліць іх.
Нагадаем, падчас "маўклівай акцыі" 3 ліпеня, па звестках
праваабаронцаў, у краіне было затрымана каля 400 чалавек: не менш за 210
чалавек у Мінску і каля 180 — у рэгіёнах. Афіцыйных звестак пра затрыманне
дагэтуль няма.