У Слуцку будуць судзіць моладзевых актывістаў
https://spring96.org/be/news/44351
2011
2011-07-05T11:33:24+0300
2011-07-05T11:33:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
4 ліпеня каля 19.00 Юлія Балакір, Віталь Амельчанка і Вадзім Раманаў былі затрыманы на цэнтральнацй плошчы Слуцка. Да маладых людзей падыйшоў міліцыянт, які прапанаваў моладзевым актывістам праехаць у РАУС для прафілактычнай размовы. Увесь гэты час іх здымаў на відэакамеру чалавек у цывільным.
У будынку РАУСа з актывістамі паразмаўлялі. А праз 2,5 гадзіны паведамілі, што Балакір і Амяльковіча будуць судзіць за «лаянку, парушэнне грамадскага парадку». Суд прызначаны на 14 ліпеня.
15 чэрвеня Юлію Балакір затрымлівалі падчас народных гулянняў разам з 4-месячным дзіцём.