Артура Анісімава ў Берасьці асудзілі на 6 сутак
https://spring96.org/be/news/44337
2011
2011-07-04T14:18:42+0300
2011-07-04T14:18:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Берасцейскага грамадскага актывіста Артура Анісімава, пасля заслухання двух сведак, суддзя Харытанюк прысудзіла да шасці сутак адміністрацыйнага арышту.
Па словах маці асуджанага, Анісімаву да суду паставілі ўмову, калі ён прызнае сябе віноўным, дык яго адпусцяць, а калі не, дык засудзяць на суткі.
Артура Анісімава затрымалі 1 ліпеня людзі без апазнавальных знакаў, калі ён накіроўваўся ў парк. У Маскоўскім РАУС яму прадставілі абвінавачанне ў дробным хуліганстве.