viasna on patreon

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-06-28T16:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыіРадыё Рацыя” - праграма Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Рэха Плошчы”.

У гэтым выпуску:

Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека, зафіксаваныя на мінулым тыдні, - у Хроніцы пераследу”.

Маўклівая акцыя пратэсту ў сераду 22 чэрвеня прайшла па ўсёй краіне і скончылася затрыманнямі. У Менску 33 затрыманыя былі асуджаныя да адміністратыўных штрафаў па артыкуле “Дробнае хуліганства”. Гэтыя адміністратыўныя працэсы цяжка назваць правасуддзем, канстатуюць  праваабаронцы. Ацэнкі эксперта – у рубрыцы “Падзея тыдня”.

У межах ініцыянаванай праваабаронцамі кампаніі супраць смяротнага пакарання беларускія кінадакументалісты стварылі ўнікальны фільм з назвай “Прычына смерці - прочырк”. Каардынатар кампаніі, адначасова адна з дзеючых асобаў у фільме, Андрэй Палуда і рэжысёр Віктар Траццякоў – госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства”. У інтэрв’ю яны распавядаюць пра тое, як няпроста было раскрыць тэму, на асвятленне якой дзяржава наклала табу.

На мінулым тыдні з’явіліся некаторыя падрабязнасці пра новага абвінавачанага па падзеях 19 снежня 2010 г. Таксама адбыўся разгляд яшчэ адной касацыйнай скаргі асуджаных за масавыя беспарадкі. А праваабаронцы працягваюць збіраць інфармацыю пра ўмовы ўтрымання палітвязняў у папраўчых установах. Падрабязнасці – у рубрыцы “Рэха Плошчы”.   

У музычных паўзах – адзін з найбольш яскравых беларускамоўных прадстаўнікоў рэп-сцэны Vinsent.

Слухаць выпуск: 

https://spring96.org/sites/default/files/2011-06-28_Ludzmi_Zvacca.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства