Удзельнікаў маўклівай акцыі ў Гародні будуць судзіць сёння
https://spring96.org/be/news/44324
2011
2011-07-04T11:17:01+0300
2011-07-04T11:17:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па учарашніх звестках, у Гародні было затрымана не менш 120 чалавек. Прынамсі такая лічба была чутна з міліцэйскіх рацый.
Як ведама, не менш 50 чалавек знаходзіліся ў Кастрычніцкім РАУСе Гародні, не менш 30 на Азёрскай шашы. На людзей склалі пратаколы. Суды пачнуцца сёння а 14-q гадзіне, дзе і будзе канчаткова высветленая колькасць затрыманых.
Не менш сямі чалавек не адпусцілі на волю а адвезлі у СІЗА. Гэта пераважна журналісты. Сярод іх Андрэй Фралоў, Юры Гумянюк, Алесь Дзянісаў, Мікола Дзятчэня. У журналісцкім і праваабарончым асяродках Гародні выказваюць думку, што журналістаў пакараюць суткамі, каб заўтра яны не змаглі выконваць свае прафесійныя абавязкі, калі магчыма будзе абвешчаны прысуд іх калегу Андрэю Пачобуту.