2 ліпеня Рагачоўскі раённы суд вынес вырак па адміністрацыйнай справе кіраўніка мясцовай філіі БХД Дзяніса Дашкевіча.
https://spring96.org/be/news/44322
2011
2011-07-04T10:11:37+0300
2011-07-04T10:11:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
2 ліпеня Рагачоўскі раённы суд вынес вырак па адміністрацыйнай справе кіраўніка мясцовай філіі БХД Дзяніса Дашкевіча.
Дашкевіч працуе прадпрымальнікам. Ён стваральнік Інфармацыйны партал горада Рагачоў. Менавіта за гэты сайт яго і судзілі, бо на ім быў змешчаны заклік 26 чэрвеня выйсці з маўклівым пратэстам на Плошчу Рагачова.
Дзяніс не адмаўляў, што гэта сайт ягоны, кажа Павел Севярынец. Суд адбыўся за зачыненымі дзвярыма. Вырак — 5 сутак арышту.