viasna on patreon

Мазырскія актывісты занесьлі перадачу баўгарскаму паэту

2011 2011-07-04T08:44:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Мазыры грамадзкія актывісты здолелі перадаць у мясцовы ізалятар маладому баўгарскаму паэту і журналісту Дзіміцеру Кенараву перадачу.
 
Гаворыць мазырскі прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Ўладзімер Целяпун:
“Разам з актывістамі БНФ, руху “За свабоду” мы сабралі баўгарскаму сядзельцу перадачу – сокі, мінэральную ваду, каўбасу, печыва, прадметы гігіены – і прыйшлі ў міліцыю. Нам у дзяжурцы адказалі, што ніякія перадачы ў выходныя ў ізалятары не прымаюць. Мы сталі пераконваць міліцыянтаў, што сёньня – афіцыйны Дзень незалежнасьці рэспублікі. Замежны грамадзянін сядзіць у ізалятары пятыя суткі, і яму ніякай увагі. Урэшце начальнік міліцыі Пётар Зыкун дазволіў перадачу”.

Дзіміцер Кенараў на другім экзэмпляры вопісу перадачы напісаў па-расейску, што ўсё зьмесьціва перадачы атрымаў. Пры канцы дадаў: “Дзякуй!”
Баўгарскі творца прыехаў у Мазыр разам з амэрыканскім пісьменьнікам Джэйсанам Мотлам. Яны наважваліся пагутарыць з кіраўнікамі й жыхарамі Мазыра. Дырэктар аднаго з прадпрыемстваў прапанаваў творцам інтэрвію на сьвежым паветры. На прахадной іх і затрымала міліцыя.

Амэрыканца неўзабаве адпусьцілі, дзякуючы высілкам консула, а баўгарскага грамадзяніна трымаюць да гэтага часу. У Беларусі ён згубіў пашпарт. Міліцыя чакае, пакуль баўгарская амбасада прывязе ў Мазыр Кенараву часовы дакумэнт. Выпраўляць баўгарына ў амбасаду ў Менск мазырская міліцыя не зьбіраецца. Кажуць, што калі ў дарозе зь ім нешта здарыцца, то адказнасьць будзе несьці міліцыя.

Прычынай арышту стала тое, што пры хлопцы не было дакументаў (ён згубіў пашпарт падчас паездкі па Беларусі). Прычынай дэпартацыі — спроба займацца журналістыкай без акрэдытацыі МЗС РБ.

Як паведаміў Кенараў у інтэрв’ю парталу tut.by, ён прыехаў у Беларусь, каб зрабіць рэпартаж для амерыканскага часопіса «Virginia Quarter Review», які запланаваў на восень гэтага года спецвыпуск, прысвечаны краінам былога СССР. Дзімітар і яго сябар журналіст Джэйсан Мотла выбралі для камандзіроўкі Беларусь: «Я размаўляю па-руску, а Джэйсан добра фатаграфуе». 29 чэрвеня яны апынуліся ў Мазыры, паколькі адной з тэмаў, якая іх цікавіла, быў Чарнобыль і яго наступствы.

Дзімітар планаваў зрабіць рэпартаж, прысвечаны беларускаму машынабудаўніцтву. Аднак на мінскі МТЗ яго не пусцілі, хоць у візіце — слаўная чынавенская звычка — наўпрост не адмовілі.І тады Дзімітар патэлефанаваў на «Мазырмаш». Журналістаў запрасілі прыехаць, але пасля кароткай экскурсіі па цэху здалі ў міліцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства