Хроніка "маўклівай рэвалюцыі" 3 ліпеня: затрымана каля 310 чалавек (удакладненыя звесткі)
Па ўдакладненых дадзеных праваабаронцаў агулам 3 ліпеня ў Беларусі было затрымана каля 310 чалавек. У Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі больш за 160 чалавек. У іншых гарадах Беларусі былі затрыманыя 150 чалавек. Найбольш у Гомелі (30 чалавек), Гародні (80 чалавек), Магілёве(15 чалавек), Віцебску (7 чалавек),Смалявічы (6 чалавек), Баранавічы (5 чалавек), Жлобін (2 чалавекі). Позна вечарам з РУУСаў сталіцы адпусцілі непаўнагадовых, журналістаў і цяжарную жанчыну. На большасць удзельнікаў акцыі пратэсту складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні. Сярод затрыманых 17 журналістаў, большасць з іх на волі.
На Прывакзальнай плошчы Менска было затрымана каля 100 чалавек, быў ужыты слезацечны газ. Затрыманыя знаходзяцца у Фрунзенскім (50 чалавек), Заводскім (20 чалавек), Кастрычніцкім (каля 30 чалавек) і Маскоўскім (40 чалавек) РУУСе. Каля 70 знаходзяцца на Акрэсціна. У іншых гарадах Беларусі былі затрыманыя 180 чалавек. Найбольш у Гомелі, Гародні і Магілёве.
У Фрунзенскім РУУСе знаходзіцца каля 50 чалавек, Сярод іх Дземскі Дзяніс, Ігнатчык Яўген, Грынкевіч Віктар.
У Завадскім - каля 20-ці. Сярод затрыманых у Кастрычніцкім РУУСе - 6 жанчын, сярод якіх адна цяжарная.Усе журналісты вызваленыя.Удзень быў затрыманы журналіст Павал Свярдлоў. Чатыры гадзіны сувязь з ім адсутнічала. Потым Паўлу ўдалося патэлефанаваць і сказаць, што ён знаходзіцца ў Фрузенскім РУУС і яго вязуць на Акрэсціна. Яго адпусцілі з акрэсціна пасьля 22 гадзін вечара.
Пры затрыманні Марыны і Улада Лобавых быў выкарыстаны слезацечны газ.
20.30. У
Кастрычніцкі РУУС прывезьлі два аўтазакі і аўтобус з затрыманымі, сярод іх
журналіст Аляксандар Баразенка. У Кастрычніцкім РУУСе - больш за 30 затрыманых. Сярод іх - Аляксандр Баразенка (пазьней вызвалілі), Аляксандр Сцепаненка, Сукін Валерый, Грыцко Павел, Кручок Павел, Лагвіновіч Уладзь, Антанюк Яніна, Кашпар Вольга, Кашпар Вячаслаў, Шчукін Валерый.
Фотакарэспандэнтку Юлію Дарашкевіч адпусцілі з Кастрычніцкага РУУСа без складання пратакола. У 21-20 У Кастрычніцкі РУУС прыехала хуткая дапамога.
У Заводскім РУУСе - Сасноўскі Павел, Кацярына Давыдзік, Антон Жылко,
У Маскоўскім РУУСе - каля 40 чалавек, сярод іх - Сямаха Аляксей, Бандарэнка Вікторыя, Куўшынаў Віктар, Харанёк, Макоўскі. Яцэвіч Афанасій, Бабій Ягор, Пятніцкі Аляксандр, Службік Сяргей, Паліенка Дзьмітрый, Шаламіцкі, бацька і сын Зелянкевічы, Дваранінавіч, Куўшынава Тацяна, Астапчык, Пінчук, Нячаева, Жамодзік, Мацкевіч Павел. Сілаеў Аляксандр, Яўменчыкаў Андрэй, Сазановец Андрэй, Круцько, Паланскі Юрый, Яцэвіч Аляксей, Малкоўскі Дзяніс, Бязрукава Ганна, Хадун Мікіта, Мельнікаў Ян, Якаўлеў Фёдар, Гліністы Антон, Дробава Алёна, Маліноўскі Дзьмітрый, Мазорэнка Мікіта, Якаўлеў Фёдар. Сюды ж прывезлі і 6 чалавек з Кастрычніцкага РУУСа.
Прама ў Маскоўскім РУУСе быў затрыманы Якубоўскі Юрый - муж Марыны Лобавай, прыйшоў за ёй.
19.55. Затрыманы карэспандэнт "Белорусы и рынок" Ігар Ільяш
20:15 У карэспандэнта «Радыё Свабода» Галіны Абакунчык начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Менску Ігар Яўсееў асабіста адабраў відэакамэру. Пасьля сваркі ён перадаў тэхніку свайму супрацоўніку для выдаленьня здымкаў, але журналістка выхапіла камэру. Ігар Яўсееў зноў паспрабаваў адабраць тэхніку, але за журналістку заступіліся яе калегі. Галіна Абакунчык паведаміла, што палову зьнятага матэрыялу, аднак, пасьпелі сьцерці.
21-43. Сярод затрыманых каля Прывакзальнай плошчы - Валковіч Ілля, Горыцкі Зміцер, Галоўкін Андрэй, Картузаў Андрэй, Таменка Алесь, Дудар Уладзімір, Салодкі Юрый, Нікіценка Кацярына, Шульц Максім, Шаламіцкі Павел.
22-55. Мілыцыя працягвае затрымліваць моладзь, якая збіраецца каля Стэлы на праспекце Пераможцаў. Ёсць звесткі пра некалькі затрыманых.
23-55. Уладзю Лобава і Юрыя Якубоўскага адпусцілі, на Марыну Лобаву складзены пратакол (арт.17.1.КаАП РБ)
23-57. З Кастрычніцкага РУУС вызвалілі цяжарную жанчыну - Кацярыну Радзівіл. Яе мужа, Зміцера Радзівіла, адправілі на Акрэсціна.
Спіс журналістаў, якія затрымліваліся 3 ліпеня
Свярдлоў Павел, (“Еўрарадыё”),
Дарашкевіч Юля, фотакарэспандэнт,
Алесь Баразенка, тэлежурналіст,
Ільяш Ігар, журналіст "Беларусаў і рынку"
Ліхнеровіч Агнешка, польская журналістка,
Банцар Ігар, журналіст, Гародня,
Фралоў Андрэй, журналіст, Гародня,
Дзятчэня Мікола, журналіст, Гародня,
Наумовіч Ганна, журналіст, Гародня,
Шалкевіч Гражына, Гародня,
Гумянюк Юрый, Гародня,
Дзянісаў Аляксандр, Гародня,
Германовіч Алена, Гомель
Асіпцоў Алесь, Магілёў,
Ганна Ільіна, Магілёў,
Аліна Скрабунова, Магілёў,
Карневіч Міхал, Гародня
Сувораў Яўген, карэспандэнт сайта "Моцныя навіны", Гомель
ВІЦЕБСК: Яшчэ ў 18:30 плошчу Перамогі абгарадзілі па пэрымэтры жалезнымі загарадкамі, а з чатырох бакоў усталявалі турнікеты з мэталашукальнікамі. Тут быў затрыманы Алег Сурган. Міліцыянты яму сказалі, што ён падобны да нейкага злачынцы, і адвялі ў апорны пункт аховы правапарадку, што на вуліцы Жасткова. У Першамайскі РАУС трапілі яшчэ двое актывістаў. Алеся Галаваня, які быў актыўным удзельнікам віцебскай інтэрнэт-суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», затрымалі яшчэ да пачатку акцыі. А каля паловы на восьмую затрымалі Валерыя Раманенку, які на плошчы нават ня быў. У чым іх вінавацяць, дакладна не вядома.
ГОМЕЛЬ: Тут каля 20 чалавек знаходзіцца ў РАУСе Цэнтральнага раёна і каля 10 чалавек у Чыгуначным. Сярод затрыманых - праваабаронца Анатоль Паплаўны, Васіль Такарэнка, Павел Прывалаў, Руслан Усьціменка, карэспандэнт БелаПАН Алена Германовіч і карэспандэнт рэгіянальнага сайта «Моцныя навіны» Яўген Сувораў.
МАГІЛЕЎ: Месца правядзення "маўклівай" акцыі пратэсту, арганізаванай праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце, ачэплена міліцыяй. Апошнія акцыі праз перашкоды міліцыі праходзілі не на галоўнай плошчы Магілёва (пл. Леніна), а ў скверы насупраць яе. Сёння ж быў ачэплены і сам сквер. Людзі пачалі збірацца на прыпынку, які знаходзіцца побач, і на пляцоўцы каля Беларуска-расійскага ўніверсітэту. Міліцыя замінала мінакам затрымлівацца і на гэтым месцы, яны казалі людзям, што тут нельга збірацца. З'явіўся спецназ. Каля сотні чалавек здолела прайсці у сквер, дзе акцыя адбывалася ў мінулыя разы. Супрацоўнік Ленінскага РАУС Алёнушкін праз мегафон папярэдзіў людзей, што "вашыя дзеянні незаконныя", на што ўдзельнікі акцыі адказалі воплескамі і пачалі разыходзіцца. Затрыманы мінімум адзін чалавек.Таксама затрыманы праваабаронца Барыс Бухель. У яго адабралі мабільны тэлефон і выдалілі фотаздымкі сённяшняй акцыі. Затрыманыя Сімановіч Алесь, Шалабодаў Андрусь, журналісты Алесь Асіпцоў, Ганна Ільіна Усяго затрымана каля 15 чалавек. Напачатку акцыі, прыблізна ў 18.30, быў затрыманы актывіст зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Валянцін Лабачоў. Як паведаміў Лабачоў БелаПАН, яго адпусцілі з апорнага пункта міліцыі толькі пасля 20.00 без складання пратаколу.
ГАРОДНЯ: Паводле сведкаў, затрымана 120 чалавек. Цяпер іх адвезлі ў Гродзенскую раённую міліцыю. Сярод затрыманых Гражына Шалкевіч, Эдуард Дмухоўскі. У акцыі ўдзельнічала некалькі сотняў чалавек. У Гродне затрыманы журналіст «Белсата» Аляксандр Дзянісаў. Сярод іншых затрыманых - паэт і журналіст, сябра ПЭН-клуба Юры Гумянюк.
Па звестках учарашніх затрыманых, у Гародні было затрымана не менш 120 чалавек. Прынамсі такую лічба была чутна з міліцэйскіх рацый. Як вядома, не менш 50 чалавек знаходзіліся ў Кастрычніцкім РАУСе Гародні. Не менш 30 на Азёрскай шашы. На людзей склалі пратаколы. Суды пачнуцца сёння а 14 гадзіне.
СМАЛЯВІЧЫ: У Смалявічах каля 19 гадзін на цэнтральнай плошчы былі затрыманыя Уладзімір Чайчыц і ягона паўтарагадовы ўнук Ян Чайчыц. Іх адвезлі ў РАУС. Суд адбудзеца заўтра. Акрамя іх у 22-40 былі затрыманыя Кутузаў Яўген, Саблеў Яўген, Баўман Віктар, Трухановіч Павал і Драгун Ягор.
БАРАНАВІЧЫ: У 19:20 людзі ў цывільным вывелі з купы гледачоў і затрымалі Змітра Кузмянкова, які глядзеў канцэрт. Разам з ім каля кінатэатру «Кастрычнік» затрымалі яшчэ трох хлапцоў. Усе яны былі дастаўлены ў пастарунак Баранавіцкага ГАУС. Прыкладна праз гадзіну Змітра Кузмянкова выпусцілі без складання пратакола. Па яго словах, адпусцілі і трох хлопцаў, узяўшы ў іх адбіткі пальцаў.
БЕРАСЦЕ: У Брэсце ўлады перагарадзілі ўваход на плошчу з дапамогай часовай сцэны. Людзей сабралася каля 200-300 чалавек, на пляц яны прайсьці не маглі. На вуліцы дзяжурыла некалькі аўтазакаў, людзі ім пляскалі ў ладкі. Інфармацыя пра затрыманні адсутнічае. Як паведаміў праваабаронца Уладзімер Вялічкін, многім актывістам і грмададскім дзеячам сёння ў Берасці заблакавалі мабільныя тэлефоны і таму цяжка даведацца: дзе той альбо іншы чалавек.
ЖЛОБІН: У Жлобіне міліцыяй затрыманы кіраўнік раённай арганізацыі партыі «Справядлівы свет» Валер Рыбчанка і грамадзкі актывіст Алег Кастусёў .Яны раздавалі ўлёткі з заклікам прыняць удзел у запланаванай на 19.00 маўклівай акцыі на галоўнай плошчы гэтага горада.
СЛУЦК: Міліцыя затрымала дэмакратычнага актывіста Віталя Амяльковіча. Праз тэлефон ён паведаміў «Свабодзе», што разам з двума сябрамі быў затрыманы на цэнтральнай плошчы гораду. Міліцыя патлумачыла затрыманьне неабходнасьцю правесьці прафіляктычную гутарку.
САЛІГОРСК: Цэнтральная плошча, дзе адбываліся ўсе папярэднія акцыі «сеткавай рэвалюцыі», сёньня была загадзя заблякаваная па пэрымэтры міліцэйскімі «бобікамі», мэталічнымі загародкамі. Міліцыянты, якія разьмяшчаюцца адзін пры адным, тлумачаць мінакам, што тут будзе канцэрт.
БАБРУЙСК: У Бабруйску ў нядзелю сабралося каля 60-70 чалавек. "Маўклівая акцыя" ў Бабруйску, насуперак размовам недабразычліўцаў адбылася, але сабрала крыху менш людзей, чым заўжды па серадах. Цікава, што бабруйскія міліцыянты выразна даюць зразумець, што затрымліваць нікога не маюць намеру. Калі "рэвалюцыянеры" пачыналі апладыраваць, то міліцыянты спецыяльна адварочваліся, і сыходзілі ў глыб парку.
ВЯЛЕЙКА: Вечарам 3-га ліпеня міліцыя вырашыла нікога не пускаць на цэнтральную плошчу. Ачапіла яе. Тыя, каго не пусцілі на плошчу пагуляць, могуць смела пісаць у пракуратуру скаргу на дзеянні міліцыі.