У Брэсце затрыманыя Іван Стасюк і Артур Анісімаў.
https://spring96.org/be/news/44313
2011
2011-07-03T14:52:52+0300
2011-07-03T14:52:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Брэсце 1 ліпеня затрыманыя дэмакратычныя актывісты Іван Стасюк і Артур Анісімаў. Паводле інфармацыі мясцовага праваабаронцы Рамана Кісляка, абодва яны былі затрыманыя прыкладна ў адзін і той жа час, каля 20.00, у раёне вуліцы Гаўрылава людзьмі ў цывільным. Маці Стасюка аб затрыманні сына паведаміў яго знаёмы, які стаў відавочцам гэтага здарэння.
Пасля таго як жанчына напісала ў міліцыю заяву аб гвалтоўным знікненні сына, ёй пазванілі ноччу і паведамілі, што Стасюк знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста па абвінавачанні ў дробным хуліганстве. Там жа, паводле звестак праваабаронцы, знаходзіцца і Анісімаў, але ў чым абвінавачваюць яго — невядома.