viasna on patreon

У Брэсце міліцыя запалохвае маці актывіста дэмакратычнага руху

2011 2011-07-03T14:50:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Брэсце супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі маці актывіста дэмакратычных сіл пра недапушчальнасць удзелу яе сына Сяргея Алексіевіча ў маўклівай акцыі пратэсту.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, 3 ліпеня ў 12.30 у кватэру, дзе 16-гадовы Сяргей Алексіевіч жыве з бацькамі, прыйшлі двое. Адзін з іх быў у форме супрацоўніка міліцыі, другі — у цывільным адзенні. «Яны запрасілі Сяргея праехаць у міліцыю для прафілактычнай гутаркі. Паводле іх слоў, запрашэнне на гутарку звязана з тым, што нібыта год таму хлопец быў затрыманы з півам, — сказаў праваабаронца. — Пасля таго як актывіст адмовіўся ехаць у аддзяленне ўнутраных спраў, супрацоўнік міліцыі пагаварыў з маці Сяргея, параіў яе сыну не ўдзельнічаць у запланаванай на сёння акцыі».

Як адзначыў Кісляк,Сяргей Алексіевіч не выключае таго, што пры выхадзе з дома яго могуць затрымаць.

Праваабаронца нагадаў, што 23 чэрвеня Алексіевіча выклікалі на гутарку ў пракуратуру Брэсцкай вобласці. Яму ўручылі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства. Падставай для такіх дзеянняў праваахоўных органаў сталі матэрыялы ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці аб тым, што Алексіевіч у сацыяльнай сетцы «УКантакце» з’яўляецца адміністратарам групы, якая нібыта заклікае да звяржэння ўлады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства