У раёне правядзення парада затрымана некалькі чалавек
https://spring96.org/be/news/44310
2011
2011-07-03T14:11:44+0300
2011-07-03T14:11:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Карэспандэнт БелаПАН стаў сведкам затрымання трох чалавек на праспекце
Пераможцаў, праз дарогу ад стэлы "Мінск — горад-герой". Маладыя людзі
спрабавалі пляскаць падчас выступлення Аляксандра Лукашэнкі. Да іх тут
жа падбеглі людзі ў цывільным і адвялі ў невядомым напрамку.
За некалькі хвілін да пачатку прамовы прэзідэнта яшчэ да двух маладых
мужчын падышоў супрацоўнік міліцыі і папрасіў іх прайсці з ім для
праверкі дакументаў.
Падчас выступлення Лукашэнкі ў тых, хто сабраўся каля стэлы, не працавала функцыя перадачы даных у мабільных тэлефонах.