Кіраўніка рагачоўскага БХД асудзілі на 5 сутак арышту
https://spring96.org/be/news/44305
2011
2011-07-01T16:48:08+0300
2011-07-01T16:48:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёння Рагачоўскі раённы суд вынес вырак па адміністрацыйнай справе кіраўніка мясцовай філіі БХД Дзяніса Дашкевіча.
Дашкевіч працуе прадпрымальнікам. Ён стваральнік Інфармацыйны партал горада Рагачоў. Менавіта за гэты сайт яго і судзілі, бо на ім быў змешчаны заклік 26 чэрвеня выйсці з маўклівым пратэстам на Плошчу Рагачова.
Дзяніс не адмаўляў, што гэта сайт ягоны, кажа Павел Севярынец. Суд адбыўся за зачыненымі дзвярыма. Вырак — 5 сутак арышту.