viasna on patreon

У Мазыры затрыманы вядомы балгарскі журналіст

2011 2011-07-01T15:55:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kenarov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Bulgarian journalist Dimiter Kenarov

Bulgarian journalist Dimiter Kenarov

Вядомы балгарскі журналіст, паэт і перакладчык Дмітрый Кенараў (Dimiter Kenarov) быў безпадстаўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Мазыры 29 чэрвеня. У папулярнай сетцы Facebook створаная адкрытая суполка, дзе збіраецца інфармацыя пра ягоны арышт.

Дзімітрый Kенараў  з'яўляецца незалежным журналістам з Сафіі і рэдактарам VQR. Яго матэрыялы друкаваліся ў такіх вядомых выданнях, як Nation, the Boston Review, Etiqueta Negra, Ён навучаецца ў дактарантуры па англійскай мове ў Каліфарнійскім універсітэце, Берклі.

Як паведамляе Радыё Свабода, у сераду, 29 чэрвеня, у Мазыры міліцыя затрымала дваіх замежнікаў, грамадзянаў Баўгарыі — Дзімітра Кенарава і Злучаных Штатаў Амэрыкі — Джэйсана Мотла. У дзяжурнай частцы Мазырскага РАУСу нашаму карэспандэнту 29 чэрвеня пацьвердзілі, што замежнікі сапраўды знаходзяцца ў міграцыйнай службе. Ніякай іншай інфармацыі тады не паведамлялася.

Як паведамляе ў сваім інтэрнэт-блогу пісьменьніца Марыйка Мартысевіч, адзін зь іх, баўгарын Дзіміцер Кенараў, згубіў пашпарт у Ганцавічах. У Мазыры ён паспрабаваў узяць інтэрвію ў дырэктара Мазырскага аўтарамонтнага заводу. Дырэктар аўтарамонтнага заводу сказаў, што ў кабінэце размаўляць ня можа, і прапанаваў лепш пакатаць Дзімітра і яго сябра на трактары. Вывеў хлопцаў на прахадную, дзе іх і затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Амэрыканскі пісьменьнік Джэйсан Мотла быў даволі хутка вызвалены з-пад варты пасьля ўмяшаньня консула ЗША і ўжо дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі. Але Дзіміцер Кенараў дагэтуль застаецца пад вартай, бо ў яго не было пашпарту, а баўгарскае пасольства дагэтуль не даставіла ў Мазыр неабходныя часовыя дакумэнты для вызваленьня Дзімітра.

У Мазырскім РУУС Радыё Свабода 1 ліпеня а 15 гадзіне пацьвердзілі, што Кенараў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Мазырскага РУУС. «Ён быў затрыманы за тое, што без дакумэнтаў знаходзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — паведаміў дзяжурны. — Зараз мы якраз займаемся рашэньнем гэтага пытаньня, афармляем яму дакумэнты, каб ён мог пакінуць Рэспубліку Беларусь». Прадстаўнік міліцыі таксама выказаў меркаваньне, што сёньня ўся гэта гісторыя павінна скончыцца, і Кенараў будзе вызвалены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства