viasna on patreon

“Вясна” выказвае шчырую падзяку ўсім, хто адгукнуўся на збор сродкаў для выплаты штрафаў

2011 2011-07-01T13:10:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае шчырую падзяку грамадзянам, якія праявілі салідарнасьць з тымі, хто пацярпеў у выніку масавых затрыманьняў і адміністратыўным перасьледзе  пад час правядзеньня “маўклівых акцый” пратэсту ў Беларусі.

Асабліва дзякуем:

●аштрафаваным, якія не пагадзіліся з незаконнымі судовымі рашэньнямі і абскарджваюць судовыя пастановы, а таксама аказваюць падтрымку іншым людзям, якія апынуліся ў такой жа сытуацыі (дапамагаюць зьбіраць інфармацыю па РУУСах і судах, ахвяруюць грошы на штрафы;

●усім неабыякавым людзям, якія зьбіралі інфармацыю пра затрыманых і пакараных, аказвалі праваабронцам інфармацыйную падтрымку;
прадпрымальнікам Чэрвенскага рынку, актывістам анархічнага руху, неабыякавым грамадзянам, якія выказалі салідарнасьць з аштрафаванымі, а таксама 

●тым, хто ахвяраваў грошы на Вэб-мані;

●калегам з БХК, СтудРады, валанцёрам і проста людзям добрай волі.

Нагадаем, што ініцыятары акцый маўклівай салідарнасці арганізавалі збор сродкаў на выплату штрафаў затрыманым удзельнікам папярэдніх акцый. За чатыры дні на рахунак арганізатараў інтэрнэт-супольнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» пералічылі 10,86 млн рублёў (больш за 2,1 тыс. даляраў). Па словах арганізатараў, сем мільёнаў ужо перададзеныя праваабаронцам для аплаты штрафаў. Яшчэ 1,38 млн рублёў абнаяўлены і накіраваны на выплату штрафаў у рэгіёнах. Астатняя сума пакуль застаецца на банкаўскім рахунку і бліжэйшы час будзе таксама перададзеная на штрафы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства