“УзГорак” вярнуўся ў сістэму распаўсюду
З гэтага месяца недзяржаўная газэта «УзГорак» пачала выкладацца для продажу ў шапіках «Аблсаюздруку».
Тым самым у працяглым канфлікце з гэтым ведамствам пастаўлена прыемная кропка для рэдакцыі і чытачоў газэты, якая ад часу сваёй афіцыйнай рэгістрацыі ў красавіку 2009 года асвятляе жыццё з Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў.
У першым нумары выдання тагачасны (летась даўчасна памерлы) Эдуард Брокараў у звароце да чытачоў пісаў: «А вот в киосках „Белсоюзпечати“ нашей газеты не будет. На вопрос — Почему? — редакции ответить сложно. В могилевской конторе этой организации нам сперва предъявили непонятные требования, касающиеся содержания газеты, затем нашли и вовсе смехотворный повод — нет места в киосках»…
Не прайшло, як гаворыцца, і трох гадоў, як месца ў шапіках знайшлося.