Учора ў Берасці судзілі ўдзельнікаў “маўклівай акцыі” 29 чэрвеня (дапоўнена)
30 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Берасця адбыліся суды над 8-мю ўдзельнікамі акцыі пратэсту 29 чэрвеня. Суддзя –Васілюк.
Нагадаем, што 29 чэрвеня 2011 году пасьля 19:30 ў Берасьці было затрымана больш за 100 ўдзельнікаў мірнай акцыі, прычым нярэдка затрымлівалі цэлымі сем'ямі з дзецьмі. На 57 удзельнікаў акцыі былі складзеныя пратаколы аб парушэньні арт. 23.34 КаАП "удзел ў несанкцынаваным шэсьці". Апошні затрыманы выйшаў з Ленінскага РАЎС г. Брэста а 2-ой гадзіне начы 30 чэрвеня. Яшчэ 9 затрыманых утрымліваліся цэлыя суткі пад арыштам да суду 30 чэрвеня 2011, перадаюць берасцейскія праваабаронцы.
Суд Ленінскага раёну Берасця
1. Горн Аляксандр, (арт 23.34
"удзел ў несанкцянаваным шэсьці"), паседжаньне перанесена на 7 ліпеня
- заявіў хадайніцтва на 2 сведкаў са свайго боку.Са слоў прыцягваемага яго спачатку затрымалі
для высьвятленьня асобы, потым ў Ленінскі райаддзеле г. Брэста - падазрэньне ва
ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці, копія пратаколу адміністратыўнага затрыманьня не выдавалася. Да
суда знаходзіўся пад вартай ў Ленінскім РАЎС.
2. Богдан Максім, беспрацоўны, (арт
23.34 "удзел ў несанкцянаваным шэсьці") - штраф 5 базавых адзінак
(175000руб.)
Са слоў прыцягваемага падчас затрыманьня і ўтрыманьня пад вартай яму не былі
патлумачаныя ягоныя правы і падстава затрыманьня, супрацоўнікі міліцыі (у чорнай
вопратцы (АМАП) не прадстаўляліся, копія пратаколу адміністратыўнага затрыманьня не выдавалася. Да
суда знаходзіўся пад вартай ў Ленінскім РАЎС. Сьведкі з боку міліцыі: к-н Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу
крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста.
Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намесьнік начальніка Ленінскага РАЎС г.
Брэста.
3. Рамановіч Аляксандар, настаўнік фізікі СШ №9, (арт 23.34 "удзел ў несанкцянаваным шэсьці)" - штраф 4 базавых адзінак (140000руб.).Са слоў прыцягваемага, супрацоўнікі міліцыі не прадстаўляліся, папрасілі прайсьці да аўтамабіля, пасьля чаго да суда знаходзіўся ў Ленінскім РАЎС, копія пратаколу адміністратыўнага затрыманьня не выдавалася. Сьведкі з боку міліцыі: к-н Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста. Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намесьнік начальніка Ленінскага РАЎС г. Брэста.
4. Патока Іван, безпрацоўны, (арт
23.34 "удзел ў несанкцянаваным шэсьці") - штраф 6 базавых адзінак
(210000руб.)Са слоў прыцягваемага, даведаўся аб
несанкцыянаванай акцыі пасьля затрыманьня, сьведкаў з боку міліцыі бачыў ў першыню,
супрацоўнікі міліцыі не прадстаўляліся, зтрымліваў нейкі маёр, да суда
знаходзіўся ў Ленінскім РАЎС, копія пратаколу адміністратыўнага затрыманьня не выдавалася. Сьведкі
з боку міліцыі: к-н Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу крымінальна-выканаўчай
інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста.
Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намесьнік начальніка Ленінскага РАЎС г.
Брэста.
5. Соц Міхаіл, безпрацоўны, (арт
23.34 "удзел ў несанкцянаваным шэсьці") - штраф 5 базавых адзінак
(175000руб.)..
Са слоў прыцягваемага, супрацоўнікі міліцыі не прадстаўляліся, да суда
знаходзіўся ў Ленінскім РАЎС, копія пратаколу адміністратыўнага затрыманьня не выдавалася. Сьведкі з боку міліцыі: к-н Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу
крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста.
Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намесьнік начальніка Ленінскага РАЎС г.
Брэста.
6. Прозьвішча невядомае, ( арт 23.34 КаАП), паседжаньне перанесена на 7 ліпеня бо заявіў хадайніцтва на сьведкаў. Да суда знаходзіўся пад вартай ў Ленінскім РАЎС. Сведкі з боку міліцыі: капітан Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста. Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Брэста. У сувязі с хадайніцтвам перанеслі паседжаньне суду на 7 ліпеня.
7. Бунько Дзяніс, выпускнік юрфаку, (арт 23.34 "удзел ў несанкцянаваным шэсьці"). У сувязі с хадайніцтвам перанеслі паседжаньне суду на 6 ліпеня. Падчас затрыманьня супрацоўнікі міліцыі не прадстаўляліся, да суда знаходзіўся ў Ленінскім РАЎС, копія пратакол адміністратыўнага затрыманьня не выдаваўся. Да суда знаходзіўся пад вартай ў Ленінскім РАЎС. Сведкі з боку міліцыі: капітан Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста. Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Брэста.
8. Здзеўскі (прозьвішча недакладнае), фатограф, ставіцца ў віну парушэньне арт 23.34 "удзел ў несанкцянаваным шэсці". Падчас затрыманьня супрацоўнікі міліцыі не прадстаўляліся, да суда знаходзіўся ў Ленінскім РАЎС, копія пратакол адміністратыўнага затрыманьня не выдаваўся. Сведкі з боку міліцыі: капітан Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста. Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Брэста. Заявіў хадайніцтва на выклік у суд сведкаў і прагледзець відэафайлы каб падцвердзіць свой няўдзел, у сувязі з чым паседжаньне перанеслі на ліпень.
Варта зьвярнуць увагу, што па ўсіх 8 затрыманых сведчаць толькі тыя ж 2 міліцыянты: капітан Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста і Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Брэста. Згодна саміх сьведкаў і каментара суддзі Васілюка гэтыя міліцыянты ажыцьцяўлялі “вонкавае назіраньне” за натоўпам у вызначаных кіраўніцтвам УУС сектарах. Сарод прыцягваемых да адказнасьці 30 чэрвеня грамадзкіх актывістаў не было, выключна нязгодныя грамадзяне і выпадковыя мінакі.