ПЦ “Вясна” дапаможа ахвярам міліцэйскага свавольства
https://spring96.org/be/news/44286
2011
2011-07-01T11:10:27+0300
2011-07-01T11:10:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома супрацоўнікам праваабарончага цэнтру “Вясна”, падчас затрыманьняў грамадзянаў, якія прымалі ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту 22 і 29 чэрвеня, супрацоўнікамі міліцыі незаконна ўжывалася фізычная сіла: ужо затрыманых грамадзянаў зьбівалі ў спецтранспарце, абражалі іх гонар і годнасьць.
Усе, хто стаў ахвярамі міліцэйскага свавольства, могуць зьвярнуцца ў ПЦ “Вясна”. Людзям будзе аказаная дапамога ў абскарджваньні дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуры. Дадзеная інфармацыя таксама будзе накіраваная ў Камітэт ААН па катаваньнях.
Абразам і зьбіцьцю затрыманых грамадзянаў – ня месца ў сучаснай Беларусі!