viasna on patreon

У Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі “маўклівых акцый” 29 чэрвеня

2011 2011-07-01T10:14:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcija-29.06.pg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота toxaby.livejournal.com

Фота toxaby.livejournal.com

Сёньня беларускія суды будуць працягваць разгляд адміністратыўных спраў затрыманых 29 чэрвеня ўдзенікаў акцый пратэсту. Чакаецца, што ў судзе Ленінскага раёна Менска будзе разгледжана  6 адміністратыўных спраў, пройдуць суды у Маскоўскім і Савецкім раёнах.  

У судзе Савецкага раёну Менску да штрафу ў 15 базавых велічыняў асуджаны Максім Швед.

У судзе Фрунзенскага раёну Зіякаў Эрык асуджаны на 10 сутак арышту.

18 ліпеня за ўдзел у акцыі быў выкліканы ў суд Ленінскага раёну Менску і асуджаны на 12 сутак Юрась Лыскавец.

Як паведамляе берасьцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін, у першай палове дня іпеня прысуды за ўдзел ў "несанкцыянаваным шэсьці" 29 чэрвеня у Берасьці были больш жорсткія. Суддзя суда Ленінскага раёну Брэста Ала Вінаградава прыцгвала затрыманых да адказнасьці па арт 23.34 КаАП "удзел ў несанкцянаваным шэсці".

У якасьці сведкаў з боку міліцыі выступілі:

- капітан Пышкін Андрэй Пятровіч, начальнік аддзелу крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАЎС г. Брэста і

- Левановіч Аляксей Уладзіміравіч, намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Брэста.

Прысуды:

1. Прытульчык Сяргей - штраф 15 базавых адзінак (525000руб.).
2. Мітрохін Арцём - штраф 10 базавых адзінак (350000руб.).
3. Астроўскі Ўладзімір - штраф 10 базавых адзінак (350000руб.).
4. Карташоў Максім - штраф 15 базавых адзінак (525000руб.).
5. Барысюк Юры - штраф 15 базавых адзінак (525000руб.).
6. Ігар Б. (Прасіў прозьвішча не называць.) - штраф 10 базавых адзінак (350000руб.).
7. Ігар Р. (Прасіў прозьвішча не называць.) - штраф 10 базавых адзінак (350000руб.).

Хутчэй за ўсё, у другой палове дня будуць разгледжаны яшчэ 2 справы на ўдзельнікаў “маўклівай” акцыі 29 чэрвеня ў Берасьці.

Берасьцейскі праваабаронца Юры Кісьляк удакладніў для «Радыё Свабода», што пратаколы аб адміністрацыйных парушэньнях складзены на 53 чалавек. А ўсяго затрыманых было 75. Першыя суды пачнуцца 1 ліпеня а 10 гадзіне. Пасьля — 4 і 5 ліпеня. Паседжаньні пройдуць у будынку суду Ленінскага раёну Берасьця.

Учора ў Берасці былі асуджаныя 9 удзельнікаў акцыі пратэсту. Усе яны пакараныя грашовымі штрафамі. Так, Вадзім Нічыпарук быў аштрафаваны на 10 базавых велічыняў.

Нагадаем, што 30 чэрвеня былі асуджаныя 29 чалавек у Менску і 28 - у іншых гарадах (Гомель, Салігорск, Жодзіна), агулам – 57 чалавек. З іх 18 былі пакараныя арыштамі ад 5 да 15 сутак.

Учора З ЦІП на Арэсьціна выпусьцілі тых, каго не пасьпелі асудзіць 30 чэрвеня - Аляксандра Байду, Пауўлюкевіча, Паўловіча, Рагатку Івана, Іванова Дзьмітрыя, магчыма, іншых. Было заяўлена, што суды адбудуцца пазьней. Ім былі выпісаныя позвы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства