viasna on patreon

Актывіста Маладога фронту выклікалі ў падатковую інспекцыю

2011 2011-07-01T08:32:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Студэнта, якія выдаў уласныя вершы, накладам у 150 асобнікаў падрабязна дапыталі пра атрыманне грошай на публікацыю, а таксама замежныя паездкі і рэгістрацыю сайту, якога не існуе.

Юльян Місюкевіч гаворыць, што падчас апошняга ператрусу падараваў асобнік выдання следчым з КДБ, але тыя беларускамоўнай паэзіяй не зацікавіліся і перадалі яе падаткавікам.

- Падатковую цікавіла мая кніга накладам усяго ў 150 асобнікаў, якая выйшла ў 2009 годзе. Яны накіравалі запыт у выдавецтва і з выдавецтва ім прыйшлі паперы, што ўсё нармальна і законна. Але камізм сітуацыі ў тым, што гэтую кнігу я падараваў падчас ператрусу чэкісту, які тым ператрусам кіраваў. Верагодна кніга яму так спадабалася, што ён перанакіраваў яе ў падатковую і яны вырашылі мяне пацягаць.

Позву ў падатковую інспекцыю Ленінскага раёна Мінска маладафронтаўцу Юльяну Місюкевічу ўручылі яшчэ ў красавіку, аднак пасля аперацыі, якую перанес актывіст, на візіце не настойвалі. Цяпер жа Місюкевіча падрабязна распыталі пра паездкі за мяжу цягам апошніх трох год, а таксама паступленне ўсіх грашовых сродкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства