viasna on patreon

Рэйтынг “Freedom House” адзначае пагаршэньне сытуацыі ў Беларусі

2011 2011-06-28T17:24:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freedom_house.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амэрыканская арганізацыя “Freedom House” апублікавала штогадовы даклад “Nations in Transit 2011”, у якім разглядаецца ступень разьвіцьця дэмакратыі ў “пераходных дзяржавах” сьвету . Краіны ацэньваюцца паводле розных крытэраў паводле шкалы ад 1 (найвышэйшая ацэнка) да 7 (найніжэйшая). Сярэдняя ацэнка Беларусі паводле ўсіх крытэраў – 6,57. У мінулым годзе было лепей – 6,5.

Паводле крытэру дэмакратычнасьці дзяржаўнага кіраваньня Беларусь, як і летась, атрымала 6,75 балы. Ацэнка выбарчага працэсу пагоршылася за год з 6,75 да 7 балаў. Паводле крытэру “грамадзянская супольнасьць” два гады запар нам выстаўляюць 6. Паказчык “незалежнасьці СМІ” пагоршыўся  з 6,5 да 6,75. Паводле крытэраў “мясцовае самакіраваньне” і “незалежнасьць судовай улады” і сёлета, і ў мінулым годзе Беларусі пастаўлена 6,75. Узровень карупцыі таксама быў ацэнены, як нязьменны – 6 балаў.

Агулам сьпіс “Nations in Transit 2011” уключае 29 дзяржаваў з ліку былых рэспублік СССР, а таксама краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Лідэрамі ў сьпісе сталі Славенія і Эстонія – па 1,93 балы. Ніжэй за Беларусь – толькі Туркмэністан ды Узбэкістан (па 6,93).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства