viasna on patreon

Справаздача Фронтлайн: выбары ў Беларусі суправаджаліся рэпрэсіямі

2011 2011-06-28T16:19:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/frontline-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У “Другой Штогадовай Справаздачы Фронтлайн па становішчы праваабаронцаў” адзначаецца пагаршэньне сытуацыі падчас выбараў у Беларусі 2010 года. У дакуманце адзначаецца, што выбары ў Беларусі «суправаджаліся суровымі рэпрэсіямі ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці».

"Канец году ў Беларусі адзначыўся цяжкімі рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасьці пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 снежня у выніку вулічных пратэстаў супраць абвешчаных вынікаў. Практычна ва ўсіх офісах праваабарончых  арганізацыях адбыліся ператрусы, было канфіскаванае абсталяваньне, сябры арганізацый былі арыштаваныя і затрыманыя. Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі пачалі кампанію па абвінавачаньні праваабарончых арганізацый ў падпарадкаванасьці апазіцыйным палітычным партыям і прасоўваньні заходніх інтарэсаў. Журналісты-праваабаронцы таксама сутыкнуліся з перасьледам і абмежаваньнямі ў працы,а два чалавекі былі затрыманыя ў межах крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў ", сьцьвярджаецца ў справаздачы.

Даклад разглядае глябальныя тэндэнцыі і зьмены ў стане праваабаронцаў у 2010 годзе і аналізуе сытуацыю ва ўсіх рэгіёнах сьвету.

У справаздачы гаворыцца, што, нягледзячы на ​​некаторыя пазытыўныя зьмены і хвалю грамадзянскіх пратэстаў на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы ў канцы года, 2010 год у цэлым ня быў спрыяльным для праваабаронцаў, якія па-ранейшаму сутыкаюцца з прыгнётам і рэпрэсіямі ў многіх краінах.

Справаздача заснавана на працы Фронтлайн па абароне праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. У 2010 годзе арганізацыя апублікавала 253 надзвычайных паведамленьні па становішчы 369 праваабаронцаў у 65 краінах свету, а гэтак жа падала 180 грантаў на забесьпячэньне бясьпекі і правяла адукацыйныя праграмы для больш чым 500 праваабарончых актывістаў. Такім чынам, больш за 1100 праваабаронцаў атрымалі падтрымку Фронтлайну ў 2010 годзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства