viasna on patreon

Пікет супраць катаваньняў у Вільні

2011 2011-06-27T09:08:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vilnia-katavanni-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў, які адзначаецца 26 чэрвеня, беларускія актывісты правялі ў Вільні акцыю супраць прымянення рэжымам Лукашэнкі катаванняў у дачыненні да беларускіх палітвязняў.
Каля трох  трох дзясяткаў чалавек утварылі жывы ланцуг каля  беларускай амбасады ў літоўскай сталіцы. Пасля завяршэння акцыі яе ўдзельнікі пакінулі ў скрыні для прыёму лістоў у амбасадзе партрэты палітвязняў і зварот да ўладаў з патрабаваннем расследаваць факты катаванняў у дачыненні да палітзняволеных, перадае сайт «Еўрапейская Беларусь».

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі падпісалі  “Зварот у падтрымку дзеянняў, накіраваных на спыненне катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання” для накіравання ў дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь. Дадзены зварот таксама прымеркаваны да Міжнароднага дня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у падтрымку ахвяраў катаванняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства