Ігар Банцар ізноў затрыманы
https://spring96.org/be/news/44177
2011
2011-06-24T11:21:53+0300
2011-06-24T11:21:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
24 чэрвеня, прыкладна ў 9.40 ля будынка Ленінскага суда Гродна быў затрыманы прэс-сакратар СПБ Ігар Банцар.
Разам са сваёй жонкай, старшынёй СПБ Анжалікай Арэхвай, і жонкай Андрэя Пачобута Аксанай ён прыехаў падтрымаць журналіста, якога абвінавачваюць у абразе прэзідэнта.
Затрыманне адбылося, калі І.Банцар уступіў у спрэчку з міліцыянтамі, што ахоўваюць браму суда. Зараз тэлефон актывіста не адказвае. Магчыма, ён знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Гродна.
Банцара ўжо затрымлівалі 14 чэрвеня, у першы дзень працэса. Тады яму давялося правесці за кратамі 5 дзён. Актывіст СПБ увесь гэты час трымаў галадоўку.