viasna on patreon

Заява Міжнароднай назіральнай місіі з нагоды падзеяў 22 чэрвеня

2011 2011-06-24T10:37:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія падрыхтавала заяву ў сувязі зь непрапарцыйнымі дзеяньнямі ўладаў Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай акцыі 22 чэрвеня і журналістаў, якія асьвятлялі дадзеную падзею.

Ніжэй прыводзім поўны тэкст заявы:

Заява № 7
"Аб непрапарцыйных дзеяньнях уладаў Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай акцыі 22.06.2011 і журналістаў, якія асьвятлялі дадзеную падзею"


Дзейнічаючы па даручэньні Камітэта міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (КМК), які аб'ядноўвае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краінаў АБСЭ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый;

ажыцьцяўляючы маніторынг агульнай сытуацыі з захаваньнем фундамантальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку пытаньняў рэалізацыі свабоды мірных сходаў, свабоды слова, абароны журналістаў і забеспячэньня іх прафэсійнай дзейнасьці;

падкрэсьліваючы, што правы чалавека зьяўляюцца прадметам наўпроставай і законнай заклапочанасьці міжнароднай грамадзянскай супольнасьці;

адзначаючы, што свабодныя і высокаразвітыя сродкі масавай інфармацыі зьяўляюцца краевугольным каменем стабільнага і мірнага грамадзтва, а свабода слова складае адно з найістотных апірышча дэмакратычнага грамадзтва і зьяўляецца адной з галоўных умоваў яго прагрэсу;

зьвяртаючы ўвагу, што свабода мірных сходаў як такая зьяўляецца адной з формаў наўпроставай дэмакратыі і садзейнічае развіцьцю дыялёгу як унутры грамадзянскай супольнасьці, так і паміж грамадзянскай супольнасьцю, палітычнымі лідэрамі і ўрадам;

заклікаючы ўлады Беларусі прытрымлівацца ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у сфэры правоў чалавека, у прыватнасьці гарантаваць ўмовы, у якіх журналісты могуць працаваць без юрыдычных або адміністрацыйных абмежаваньняў.


Міжнародная назіральная місія:

канстатуе, што ні ў афіцыйных паведамленьнях уладаў, ні ў сведчаннях назіральнікаў няма аніякіх указаньняў на тое, што акцыя 22 чэрвеня 2011 года ў 40 гарадах Рэспублікі Беларусь ня мела мірнага характару;

нагадвае, што ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі свабоды мірных сходаў міліцыя павінна ахоўваць усе мірныя сходы аднолькавым чынам (нават калі ёсць падставы лічыць іх незаконнымі), замест таго, каб разганяць іх або выкарыстоўваць супраць іх сілу, што падкрэсліваецца ў дакладах аб сытуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь (у тым ліку, у прамежкавай ацэнцы Ажмысловага  дакладчыка Камітэта міжнароднага кантролю за правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў Дакладзе, падрыхтаваным у межах "Маскоўскага мэханізму" АБСЭ);

расцэньвае сытуацыю, у якой у ходзе мірнай акцыі затрымана больш за 400 чалавек (сярод якіх было ня меньш за 19 журналістаў, а таксама грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і назіральнікі), у асаблівасьці, улічваючы сьведчаньні аб збіцьці названых асобаў сілавымі структурамі пры затрыманьні, - як факт поўнага ігнараваньня беларускімі ўладамі рэкамендацый ўсіх міжнародных структураў па нармалізацыі сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі;

асабліва занепакоеная паведамленьнямі пра  тое, што сілавыя структуры Рэспублікі Беларусь наўмысна вылучалі журналістаў сярод удзельнікаў сходу з мэтай іх першачарговага затрыманьня, а таксама псаваньня фота-і відэаапаратуры.


Міжнародная назіральная місія патрабуе:

  • выкананьня ўладамі Рэспублікі Беларусь ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у сфэры забесьпячэньня свабоды мірных сходаў і гарантый для кожнага свабоды выказваньня свайго меркаваньня мірным шляхам, у тым ліку, шляхам прывядзеньня дзеючага Закона Рэспублікі Беларусь, а таксама правапрымяняльнай практыкі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды сходаў, у прыватнасьці, замацаваных у кіруючых прынцыпаў АБСЭ па свабодзе мірных сходаў;
  • правядзеньня неадкладнага расьледаваньня пракурорскімі органамі Рэспублікі Беларусь фактаў, якія зьмяшчаюцца ў паведамленьнях сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама на Інтэрнэт-рэсурсах:
    - Пра затрыманьні журналістаў і псаваньне прыналежнай ім апаратуры ў кантэксьце артыкула 198 "Перашкода ажыцьцяўленьню журналісцкай дзейнасьці " Крымінальнага кодэксу РБ;
    - Аб непрапарцыйным ужываньні гвалту з боку праваахоўных органаў у дачыненьні да людзей, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях 22 чэрвеня і якія проста знаходзіліся ў гэты час на плошчы.
  • набліжэньня правапрымяняльнай практыкі ў Рэспубліцы Беларусь да стандартаў Эўрапейскага Суда па правах чалавека, у тым ліку, у галіне свабоды мірных сходаў і свабоды выказваньня думкі – у адпаведнасьці з пазчцыяй, заяўленай дзеючым Гэнэральным пракурорам краіны Васілевічам Р.А. падчас выкананьня ім абавязкаў кіраўніка Канстытуцыйнага Суда РБ;
  • выкананьня ўладамі Рэспублікі Беларусь ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў у сфэры забесьпячэньня свабоды СМІ, якія тычацца, у прыватнасьці, устрыманьня ад перашкодаў журналістам у асьвятленьні грамадзка важных тэмаў і падзей;

гарантый недапушчэньня ўладамі Рэспублікі Беларусь падобных выпадкаў у будучыні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства