viasna on patreon

Маўклівы пратэст у Жодзіне разганяла машына для паліваньня вуліц

2011 2011-06-23T10:25:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhodzinaakcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 чэрвеня ў Жодзіне прайшла акцыя маўклівага пратэсту. Жыхары гораду сабраліся на плошчы Леніна, насупраць ДК БелАЗ й гарадзкога парку адпачынку. Міліцыя затрымлівала “для высьвятленьня асобы” нават тых удзельнікаў акцыі, якія мелі пы сабе пашпарты. Перашкаджаць правядзеньню акцыі прыехала машына для паліву вуліцаў.

Агулам супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымаі і даставілі ў мясцовы ГАУС ня меньш за 15 чалавек. Машына для паліву вуліцаў некалькі разоў аб’ехала плошчу па коле, так і не змусіўшы людзей разысьціся. Пасьля гэтага палівальнае абсталяваньне запрацавала на поўную моц: машына пускала моцныя струмяны вады на прысутных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства