viasna on patreon

Баранавічы: у акцыі маўклівага пратэсту бралі ўдзел каля 200 чалавек

2011 2011-06-23T09:44:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mauklivy-pratest-baranavichy-22.06.11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя маўклівага пратэсту ў Баранавічах 22 чэрвеня

Акцыя маўклівага пратэсту ў Баранавічах 22 чэрвеня

22 чэрвеня а 19-ай гадзіне ў Баранавічах гараджане сабраліся, каб выразіць свій маўклівы пратэст. Ва ўчорашняй акцыі бралі ўдзел каля 200 чалавек - гэта ў10 разоў болей за папярэднюю.

Удзельнікі акцыі традыцыйна стаялі на цэнтральнай плошчы і проста размаўлялі паміж сабою. За імі вельмі пільна сачылі людзі ў цывільным і старшыня ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Таццяна Жытко, супрацоўнік аддзела Сяргей Пузікаў, а таксама намеснікі дырэктароў па выхаваўчай працы навучальных установаў гораду.

Міліцыя, якой было вельмі шмат, на гэты раз паводзіла сябе мірна. Але на пагатове быў аўтазак, схаваны на вуліцы Дзімітрава. Па заканчэнні акцыі маёр міліцыі Віталь Дабрачынскі ўсё ж затрымаў аднаго моладзевага актывіста - Алеся Краўчэню. Ён перапісаў яго пашпартныя дадзеныя і запатрабаваў сцерці фотаздымкі міліцыянтаў і ўдзельнікаў акцыі. Алесь Краўчэня быў адпушчаны без складання пратаколу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства