viasna on patreon

Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2011 2011-06-14T17:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” і “Рэха Плошчы”.

У гэтым выпуску:

Пра гучныя факты парушэння правоў чалавека на мінулым тыдні - у “Хроніцы пераследу”.

9 – 11 чэрвеня праходзіў “Вроцлаўскі Глабальны Форум 2011”. Адной з галоўных тэмаў гэтага масштабнага мерапрыемтсва стала беларускае пытанне. У межах Форуму тры няўрадавыя беларускія арганізацыі – БАЖ, ПЦ “Вясна” і “Свабодны тэатр” – былі ўганараваныя Прэміяй Свабоды. Падрабязнасці - у рубрыцы “Падзея тыдня”.

Госць рубрыкі “Чалавек. Дзяржава. Грамадства” – маці палітвязня Алена Ліхавід. Яе сын Мікіта Ліхавід, асуджаны за Плошчу-2010, адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі. За месяц знаходжання ў папраўчай установе большасць часу юнак правёў у штрафным ізалятары. Алена Ліхавід – пра тое, якім пабачыла свайго сына падчас спадкання, што прыпала на яго 21-шы дзень народзінаў.   

Рубрыка “Рэха Плошчы” прысвечана крымінальнаму пераследу ўдзельнікаў мірнай акцыі 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Менску.

У музычных паўзах – кампазіцыі маладога беларускага гурта IQ48.

Слухаць выпуск:

https://spring96.org/sites/default/files/2011-06-14_Ludzmi_Zvacca.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства