Актывістаў затрымалі за «Саўбелку»
https://spring96.org/be/news/44138
2011
2011-06-22T11:18:13+0300
2011-06-22T11:18:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sb.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
21 чэрвеня прыкладна ў 19 -00 на Нямізе былі затрыманыя некалькі ўдзельнікаў флэш-мобу супраць газэты «Советская Белоруссия». Актывісты дамовіліся праз інтэрнэт выстраіцца каля грамадскай прыбіральні, трымаючы газеты. Адразу ж да іх падыйшлі пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі і адвялі ў чырвоны амапаўскі аўтобус за малую залу Палаца спорту. У Цэнтральны РАУС Менска былі дастаўленыя Віктар Пятроў і Вадзім Шчаглоў. Пасьля зверкі пашпартных дадзеных і ўзяцця адбіткаў пальцаў іх адпусцілі без складання пратаколаў.