Удзельнікаў “Рэвалюцыі праз сацсеткі” выклікаюць у КДБ
Брэсцкіх грамадскіх актывістаў ды ўдзелькаў інтэрнэт-суполкі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” выклікаюць у Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі. Кантактыя дадзеныя людзей прадстаўнікі КДБ знаходзяць у спісе ўдзельнікаў сустрэчы на плошчы Леніна 22 чэрвеня і тэлефануюць ім, каб уручыць позву.
- "Спачатку людзям проста прапаноўваюць сустрэцца", - адзначае сябра партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" ды адзін з удзельнікаў плошчы Зміцер Шурхай:
- Калі людзі адмаўляюцца, то па-першае, што кажуць, будзе позва і калі не прыйдуць будуць праблемы на працы, на вучобе. Палохаюць, што будуць праблемы ў бацькоў на працы.
Па меркаванню Зміцера Шурхая, прычынаю выкліку шматлікіх людзей ў КДБ становіцца ў першую чаргу ўдзел у акцыях маўчання, што праходзяць кожную сераду на галоўнай плошчы горада.
Мінулым разам у Брэсце акцыя сабрала больш за 300 удзельнікаў.