Улады пачалі рыхтавацца да "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі"
На 22 чэрвеня запланаваная чарговая акцыя "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Яе арганізатары запрашаюць праз інтэрнэт на цэнтральныя плошчы гарадоў, каб выказаць маўклівы пратэст супраць існуючага рэжыму.
Між тым, улады, напалоханыя размахам папярэдніх акцый, рыхтуюць контрмеры. Так стала вядома, што ў Берасці на плошчы Леніна гарадскія ўлады запланавалі сваё мерапрыемства, а вакол плошчы складзеныя металічныя турнікеты. У Мазыры, на другую палову дня на цэнтральнай плошчы горада таксама запланавана афіцыйнае мерапрыемста.
Такая сітуацыя і ў Віцебску. Як паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска", Плошчу Перамогі ў Віцебску сёння зоймуць рэпетыцыяй Дня горада. На прадпрыемствы і ў арганізацыі Віцебска папярэдне быў разасланы факс з загадам прыняць удзел у рэпетыцыі святкаванняў Дня горада ў сераду 22 чэрвеня на плошчы Перамогі.