viasna on patreon

На бабруйскую плошчу выйшла больш за сто чалавек, без затрыманняў

2011 2011-06-15T20:43:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-ploshcha-15.06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя ўлады пачалі рыхтавацца да вячэрняй акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” яшчэ з раніцы. Намеснікам дырэктароў коледжаў па выхаваўчай працы загадалі пайсці на плошчу Леніна. Яны мусілі адсочваць там сваіх навучэнцаў і палохаць праблемамі на вучобе. Таксама адзін з маладых сябраў БХД распавёў, што да яго маці ў другой палове дня прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Яны прасілі папярэдзіць сына, каб не ўдзельнічаў “у несанкцыянаваных акцыях”.

Бліжэй да сямі гадзін вечара плошча Леніна была ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі. Спачатку яны не чапалі людзей, і бабруйчане паступова туды “сцякаліся”. Больш смелыя зайшлі ў ачэплены перыметр, больш асцярожныя – стаялі за дрэвамі, ці бліжэй да ўівермага. Усяго на акцыю прыйшло больш за сотню чалавек, усіх узростаў, але ў асноўным моладзь. Прыходзілі нават сем’ямі.

Намеснік начальніка УУС Бабруйскага  гарвыканкама Сяргей Малішэўскі падыходзіў да людзей і прасіў разыйсціся. Побач з ім хадзіў мужчына ў цывільным і здымаў на відэакамеру. Дакументы ён паказаць адмовіўся, сказаў, што не мае іх пры сабе. Сяргей Малішэўскі прадставіў яго як “старэйшы лейтэнант міліцыі Назараў”.

Калі людзі пачалі адмаўляцца сыходзіць з плошчы, міліцыянты пачалі падыходзіць да некаторых з іх, і прасілі паказаць дакументы. У гэты час супрацоўнікі міліцыі, якія стаялі паабапал плошчы, перасталі пускаць людзей унутр. Некаму гэта тлумачылі нейкім сакрэтным “мерапрыемствам”, іншым казалі, што на плошчы закладзеная міна. Тым не менш сапёры там так і не з’явіліся.

Праз паўгадзіны асноўная частка людзей сышла. І тых некалькі чалавек, якія засталіся стаяць, працягваў здымаць на камеру старлей Назараў. 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства