viasna on patreon

У Магілёве студэнтаў перасцерагаюць ад удзелу ў акцыі

2011 2011-06-15T17:24:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studenty-mahiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аналагічная акцыя на плошчы Леніна ў Магілёве 8 чэрвеня

Аналагічная акцыя на плошчы Леніна ў Магілёве 8 чэрвеня

Кіраўніцтва МДУ перасцерагае студэнтаў ад удзелу ў акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя А.Куляшова паведамляюць, што іх папярэдзілі наконт сённяшняй акцыі, якая мусіць адбыцца а 19-00 на плошчы Леніна ў Магілёве.

На плошчы, па словах студэнтаў, маюць намер прысутнічаць настаўнікі на чале з рэктарам. Студэнтам было сказана, што КДБ будзе фіксаваць удзельнікаў на відэкамеры, і ў тых студэнтаў, якіх заўважаць сёньня на акцыі, будуць праблемы, паведамляе Магілёўскае аддзяленне ПЦ "Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства