viasna on patreon

Святлана Гарбачова: «Мы сталі адзінай сям'ёй - «дзекабрысцкай»

2011 2011-06-14T18:10:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garbachouzonka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускім уладам у будучыні давядзецца адказаць не толькі за развал эканомікі, палітвязняў, створаную сістэму запалохвання грамадзян і іншыя «праявы» дыктатуры, але і за раз'яднанне сем'яў, якое пасля 19 сьнежня 2010 года набыло масавы характар. Аб гэтым - гутарка з жонкай палітэмігранта Віктара Гарбачова Святланай. Муж Святланы Віктар вось ужо паўгода жыве за мяжой: спачатку ў Польшчы, зараз у Вільні. У Барысаве засталася сям'я - жонка, дачка і сын. Як яны паставіліся да вымушанай эміграцыі мужа і бацькі?

- Разам мы пражылі 24 гады, - кажа Святлана Гарбачова. - Калі я выходзіла за Віктара замуж, ён быў курсантам ваеннага пагранічнага вучылішча. Я ўжо тады разумела, што лёгкага жыцця не будзе ... Мы заўсёды разумелі адзін аднаго: цяжка было мне - ён стараўся дапамагаць, былі праблемы ў яго - я заўсёды імкнулася быць побач. Вядома, мне б хацелася, каб муж быў побач, але я не магу асуджаць яго за ад'езд. Яшчэ задоўга да 19 снежня Віктар папярэджваў, што яго могуць або арыштаваць з пасадкай у турму, або прыйдзецца часова выязджаць за межы краіны. Ведаеце, ён даўно займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю, і я, у прынцыпе, была гатовая да таго, што пасля выбараў нешта такое адбудзецца. Наша сям'я ўжо прайшла праз ператрусы, арышты, допыты, штрафы, правакацыі. Прычым, гэта ж непасрэдна датычылася і нашых дзяцей! Можна сёння ўспамінаць многае, але выснову з гэтага раблю адну: Віктар ад свайго не адступіцца. У мяне гэта выклікае павагу. А яшчэ я думаю: як жа цяжка сёння жонкам тых, хто сядзіць у турмах, тых, хто пры Лукашэнку прапаў без вестак ... Мы перажываем і разумеем, што яму без сям'і сёння цяжка, ён сумуе, але такі лёс многіх «ворагаў народа» і «вшывых блох». Зваротнай дарогі няма, і пакаяння з боку Віктара не будзе.

- Святлана, цяжка быць жонкай палітэмігранта?

- Віктар быў заўсёды кармільцам у сям'і, мы адчувалі сябе за яго спіной упэўнена і спакойна. Цяпер мне і дачцэ прыйшлося стаць кармільцамі. Дачка ў мінулым годзе скончыла Варшаўскую акадэмію мастацтваў па праграме Каліноўскага, магла застацца ў Еўропе. Але вярнулася. Зараз вельмі дапамагае матэрыяльна трымацца на плаву. Сын Мікалай у гэтым годзе скончыў школу і думае паступаць у ВНУ. Праўда, мы асцерагаемся, што дзейнасць мужа можа выклікаць складанасці пры паступленні ... Увогуле, не прапалі, цяжэй стала жыць, вядома, але трымаемся, не здаёмся. Плакаць - удзел слабых. А мы разумеем і робім усё магчымае, каб на нашых тварах былі ўсмешкі, і мой муж адчуваў нашу падтрымку. Часам сустракаемся, абмяркоўваем тое, што адбылося і што адбываецца, будуем планы на будучыню. Я аптымістка - усё будзе добра і хутка. 19 снежня дзесяткі тысяч людзей былі на плошчы, усе яны сталі адзінай сям'ёй - «дзекабрысцкай». Хто жонкай, а хто мужам «дзекабрыстаў». Гэтыя сям'і ўжо не разбіць! Вы можаце ўявіць, каб ад Саннікава адракліся Халіп і сын Данік, каб сышла ад Някляева яго жонка Вольга, каб я адраклася ад мужа і пражытых з ім гадоў, каб тых дзяцей, мужоў, якія сёння ў турмах, забыліся і пакінулі родныя і сябры? Агульная трагедыя толькі робіць мацней гэтых людзей, іх сем'і і іх прыхільнікаў. Вось і мы бачым, што ёсць падтрымка і разуменне з боку сваякоў, суседзяў і калег Віктара. Сёння ўсе кажуць, што, у прынцыпе, ён паступіў правільна, што пакінуў межы краіны - так ён захаваў сябе і мае магчымасць нешта рабіць, каб працягваць барацьбу.

- Гэта значыць, вы не шкадуеце, што ваш муж займаўся апазіцыйнай дзейнасцю?

- Не, ні секунды не шкадую. Ён такі чалавек, што па-іншаму і не змог бы. Вядома, нялёгка сёння быць жонкаю палітэмігранта. Але я думаю, што не цяжэй, чым быць жонкай чалавека, які збівае людзей на плошчы, які ламае ногі дзяўчыне, які б'е па твары жонку зніклага Завадзкага, які дае лжывыя сведчанні на судзе або выносіць «заказны прысуд». Вось тым жонкам нашмат цяжэй, бо іх у любую хвіліну можа ўдарыць іх жа муж, ён можа падняць руку на свайго дзіця, маці і брата. Яны не могуць кахаць. І баяцца трэба ім. А мой муж і тысячы іншых праціўнікаў рэжыму, такога не зробяць.

- Вы сказалі, што аптымістка. А ці ёсць падставы для аптымізму зараз? Апазіцыя падвергнулася нябачаным рэпрэсіям: масавыя пасадкі, шматлікая палітэміграцыі, звальненні, бясконцыя ператрусы, затрыманні, арышты якія засталіся на радзіме ...

- Помста, запалохванне, суды, ператрусы «коцяцца» па тых, хто жадае краіне і яе народу лепшага. Але апошнія падзеі ўсё ж паказваюць, што доўга так працягвацца не можа. Усё больш людзей заяўляюць пра неабходнасць пераменаў. Гэта ўжо вітае ў паветры! І як доўга будзе працягвацца «выгнанне» майго мужа і іншых палітэмігрантаў, залежыць ад нас з вамі тут і ад іх працы там. Думаю, што ў бліжэйшы час, ужо ў гэтым годзе, усе абавязкова вернуцца ў Беларусь. Вяртанне непазбежна, як і крах гэтага рэжыму. Гісторыю  не перайграеш, якой бы хітрай ні была дыктатура. На любую хітрасць заўсёды знаходзілася народная мудрасць. Кажуць, што наш народ памяркоуны і ў большасці сваім «быдла» з апушчанымі вачыма. Глупства! Наш народ умее любіць, ён мудры і разумны. Толькі паглядзіце адзін аднаму ў вочы і скажыце пра гэта, паціснуўшы руку суседа, абдыміце мужа ці жонку, усміхніцеся мінаку і пацалуйце свайго дзіця. Да нас вернуцца любоў і ўсе тыя, хто сёння не з намі.
 
«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства