Бунт у Брузгах: судовая расправа працягваецца
https://spring96.org/be/news/44004
2011
2011-06-14T12:28:57+0300
2011-06-14T12:28:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/1307919603824878.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў Гародні працягваюць судзіць удзельнікаў акцыі пратэсту на памежным пераходзе “Брузгі” 12 чэрвеня. У судзе Ленінскага раёна разглядаюцца адміністратыўныя справы яшчэ васьмі мясцовых прадпрымальнікаў. Некалькі чалавек па папярэдняй інфармацыі ужо атрымалі штрафы ў памеры 700 тысяч рублёў.
Нагадаем, што выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч учора ўдакладніў дадзеныя пра затрыманні. Паводле ягоных слоў, у усяго міліцыя затрымала 22 чалавекі, а не 14, як паведамляла раней МУС. 14 затрыманых у судзе Гродзенскага раёну пакаралі грашовым штрафам у памеры 2 мільёны 600 тысяч кожнага. Па словах некаторых з удзельнікаў страйку на мяжы, усіх затрыманых моцна збілі.