viasna on patreon

Адміністрацыя спрабуе спагнаць ужо выплачаныя штрафы

2011 2011-06-11T20:22:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gerasimchyk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевая актывістка з Гродна Кацярына Герасімчык (на фота) атрымала пастанову з суда Ленінскага раёну аб узбуджэнні адносна яе судовай працэдуры па спагнанні штрафу, накладзенага на дзяўчыну за нібыта парушэнне нормаў добраўпарадкавання гораду. Гутарка ідзе пра лютаўскае затрыманне, калі ў Герасімчык забралі ўлёткі з заклікам свабоды палітвязням.

Такі ж афіцыйны ліст атрымала з адміністрацыі і іншая актывістка Вольга Багданкевіч, якой раней быў вынесены аналагічны штраф памерам 350 тысяч беларускіх рублёў.

Аднак абедзве ўжо актывісткі выплацілі накладзены адміністрацыяй Ленінскага раёну штраф. Яны 10 чэрвеня прадставілі ў адміністрацыю копіі адпаведных квіткоў і спадзяюцца, што такім чынам пытанне вычарпана.

Акрамя гэтага, да Герасімчык і Багданкевіч дайшла інфармацыя, што ім могуць не даць з восені з пачатку новага навучальнага году месца ў студэнцкім інтэрнаце медыцынскага ўніверсітэту. Герасімчык, аднак, мяркуе, што гэта толькі чуткі, паколькі ніякіх юрыдычных падставаў пазбавіць дзяўчат жытла ў студэнцкім інтэрнаце няма. 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства