viasna on patreon

Выканкамаўская газета маскіруе палітычныя графіці

2011 2011-06-11T20:15:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Адной з самых набалелых праблем як для работнікаў ЖКГ і ГАУС, так і для тых, што любяць свой горад жодзінцаў» выканкамаўская газета «Жодзінскія навіны» называе графіці. Аднак пры гэтым зусім не звязвае іх з'яўленне з адсутнасцю правоў і свабод у краіне.
Газета Жодзінскага гарвыканкама «Жодзінскія навіны" апублікавала матэрыял «У каго фарбы больш?». Гаворка ідзе пра графітыстаў, «якія ненавідзяць свой горад і імкнуцца ўсяляк сапсаваць яго знешні выгляд». Трэба адзначыць, што ў горадзе вельмі актыўныя моладзевыя арганізацыі, і маладыя актывісты пішуць час ад часу палітычныя слоганы на сценах дамоў, крамаў, павільёнах і аўтобусных прыпынках. Варта прызнацца, што калі б на некаторых будынках не напісалі "Свабоду палітвязням!" і іншыя палітычныя лозунгі, якія не згадваюцца ў афіцыйных СМІ, фасады так і не былі б абноўлены яшчэ невядома колькі часу.
Але выканкамаўская газета не згадала палітычных графітыстаў ні разу. Гаворка вядзецца пра нейкіх невядомых графітыстаў-вандалаў. Нават у інфармацыі, прыведзенай намеснікам начальніка Жодзінскага ГАУС Сяргея Сяўца, пра маладога чалавека і змест графіці, нанесенага на будынак былога Дома быту па вул. Савецкай у Жодзіне, не сказана ні слова. А выпадак гучны: маладафронтаўца Рамана Васільева абвінавацілі ў тым, што ён 11 сакавіка напісаў на фасадзе былога Дома быту «Саша сыходзь!», цэлую ноч пратрымалі ў міліцыі, а пазней аштрафавалі на 30 базавых велічынь (1050000 руб.).
Дарэчы, супрацьстаянне моладзі і прыхільнікаў чысціні сцен працягваецца: аднадумцы Рамана Васільева абнавілі замазаны яшчэ ў сакавіку надпіс «Саша сыходзь!». Праўда, нядоўга ён пратрымаўся незафарбаваным.
Газета пра гэта не піша.

З артыкула чалавек недасведчаных можа зрабіць адну выснову: палітычных графітыстаў у горадзе няма. Ёсць толькі «мазілы», якія выпісваюць на сценах «Каця, я цябе люблю!" і іншую лухту, якія ненавідзяць горад і псуюць яго вонкавы выгляд. Карацей, не вер вачам сваім ...
«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства