viasna on patreon

У Жодзіне быў затрыманы Мікалай Пахабаў

2011 2011-06-10T14:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-pahabau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 13.30 аўтамабіль старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалая Пахабава быў спынены ў Жодзіна супрацоўнікамі мясцовага ДАІ.
Як распавёў Мікалай Пахабаў, яго спыніў інспектар ДПС па Жодзіна Антон Рачэўскі. Прафсаюзнага актывіста правялі ў Жодзінскі ГАУС, дзе ў прысутнасці двух панятых правялі дагляд аўтамабіля. Нават ускрывалі панэлі ў багажным аддзяленні.
"Адразу спыталі, дзе ўлёткі «Не збядненню народа!», - кажа Мікалай Пахабаў. - Улётак у мяне пры сабе не было. Затое канфіскавалі 110 асобнікаў бюлетэню "Рабочая салідарнасць", які выдае незалежны прафсаюз РЭП. Пратрымалі ў міліцыі паўтары гадзіны».
Гэта ўжо другое затрыманне Мікалая Пахабава за мінулы тыдзень. У сераду яго затрымалі ў Смалявічах, калі ён накіроўваўся ў Барысаў. І вось жодзінскае затрыманне зноў жа па шляху ў Барысаў.
«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства