viasna on patreon

У Пінску да нядбайных бацькоў прыставілі шэфаў – мясцовых дэпутатаў

2011 2011-06-10T12:04:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alkagolik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта піша газета “Вечерний Брест”. Мясцовыя органы ўлады не могуць даць рады нядбайным бацькам, дзеці якіх знаходзяцца ў інтэрнатах на забяспячэнні дзяржавы. Каб вярнуць гэтых бацькоў на правільны шлях, імі займаюцца аддзел адукацыі, цэнтр занятасці, міліцыя, псіхолагі, аддзелы кадраў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Аднак асацыяльныя бацькі, як правіла, не паддаюцца выхаванню, працягваюць ужываць алкаголь і не ходзяць на знойдзеную для іх працу.

Каб выправіць гэтую сітуацыю, дэпутаты Пінскага гарсавета ўзялі персанальнае шэфства над нядбайнымі бацькамі. Згодна з рашэннем сэсіі гарсавета, кожны дэпутат павінен узяць пад асабістую апеку як мінімум двух такіх гора-бацькоў. Выглядае, што асноўная мэта прынятага рашэння дэпутатаў - прымусіць працаваць сваіх падшэфных, каб з іх заробкаў кампенсаваць выдаткі дзяржавы. Праўда, пінчукі кажуць, што лепей бы ўзялі персанальную апеку над нясчаснымі дзеткамі.

На сённяшні дзень у Пінску зарэгістравана 119 сем’яў, у якіх  195 дзетак знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства