viasna on patreon

Лісты Фёдара Мірзаянава не прапускае цэнзура?

2011 2011-06-10T11:37:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mirzajanau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фёдар Мірзаянаў

Фёдар Мірзаянаў

Маці і сябры асуджанага на тры гады ўдзельніка Плошчы Фёдара Мірзаянава перасталі атрымліваць ад яго карэспандэнцыю. За дзесяць дзён родныя не атрымалі ніводнага ліста, хаця дакладна ведаюць, што Фёдар піша ім рэгулярна. Ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага і чакае адпраўкі ў калонію “Ваўчыныя норы”.

Акрамя таго, маці палітвязьня Людміле Мірзаянавай суддзя Наталля Чацвертакова адмовіла ў другім спатканьні, якое яна прасіла замест бацькі Фёдара. Не дазволілі спатканьне і ягонай бабулі. Такім чынам, аніякай інфармацыі пра Фёдара атрымаць зараз проста немагчыма.

Праблемы з перапіскай узнікалі і раней, часам здараліся перапынкі ў 3-5 дзён, але потым прыходзілі адразу некалькі лістоў розных па даце. Цяпер жа лістоў няма зусім.

Маці Фёдара Мірзаянава мяркуе, што такім чынам супрацоўнікі СІЗА аказваюць псіхалагічны ціск на сына і сваякоў.

9 чэрвеня ў Людмілы Мірзаянавай прынялі чарговую перадачу за выключэннем фільтраў для вады, хаця вядома, што якасьць вады на Валадарцы нізкая, з вялікім утрыманьнем хлоркі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства