viasna on patreon

На бабруйскай “рэвалюцыі” прысутнічаў галоўны ідэолаг

2011 2011-06-09T15:17:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-revalucija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вызначыць, колькі ж чалавек дакладна прыйшло на бабруйскую “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” было даволі складана. Прыкладна – каля трох дзесяткаў, калі вызначаць па пазнейшых стэлефаноўваннях, кшталту “і я там быў, але цябе не бачыў”. Справа ў тым, што мясцовая плошча лічыцца адной з самых вялікіх у Беларусі і ўмоўна падзеленая фантанам, клумбамі, кустамі, якія хаваюць агульную панараму.  А  ў сацыяльны сетках не быў вызначаны пэўны “квадрат” для збора. Таму нават наглядна знаёмая паміж сабой моладзь перасоўвалася туды-сюды, але так і не здолела “збіцца ў кучку”. Але людзі, якія падыйшлі ў раён помніка Леніну менавіта ў 19.00, а сыйшлі ў 19.30, дакладна былі.

У цэнтры плошчы ўвесь гэты час знаходзіліся тры бабруйскія чыноўнікі, сярод якіх - галоўны ідэолаг горада Аляксандр Маркачоў. Навідавоку супрацоўнікаў міліцыі не было, як аказалася, яны адсіжваліся побач, у дварах жылых дамоў.

Плануецца, што ў наступны раз акцыя будзе больш шматлюднай.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства