viasna on patreon

Ідэалагічная апрацоўка набудзе новы размах

2011 2011-06-09T09:52:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/idealohija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакуль кіраўніцтва дзяржавы прадпрымае беспаспяховыя спробы ўтаймаваць крызіс, адказнасць за ўтаймаванне грамадскага абурэння ўскладаецца на ідэолагаў і рэдактараў СМІ. За выхаванне народа возьмуцца “з падвойнай энергіяй”. Гэта стала вядома па выніках нарады ідэалагічных кадраў Міншчыны, якая адбылася на мінулым тыдні ў Салігорску.

 

На мерапрыемстве разглядаліся пытанні практычнай работы ў сучасных умовах ідэолагаў выканкамаў і буйных прадпрыемстваў і рэдактараў рэгіянальных СМІ.

 

Улады мусяць ведаць, чым дыхае кожны грамадзянін, наколькі ён добранадзейны.

Таму ідэолагі павінны будуць устанавіць “жывы кантакт” з кожным працаўніком прадпрыемства. “Менавіта ў гэтым выпадку можна паўней даведацца пазіцыю грамадзяніна, яго погляды, запыты і памкненні,” – сказаў адзін з выступоўцаў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.

 

Не абыдзецца без ідэалагічнай апрацоўкі сярэдняга класа і інтэрнет-прасторы. Спадар Радзькоў заклікаў шукаць для гэтага новыя падыходы.

 

Другі выступоўца, Мікалай Іванчанка, галоўны інспектар па Мінскай вобласці – прапанаваў больш актыўна выкарыстоўваць лепшы замежны досвед выхаваўчай работы. Складаецца нядобрае прадчуванне, што “адказныя за грамадскую думку” асобы стануць выкарыстоўваць замежны досвед, напрыклад, Кубы ці КНДР.

 

Выступоўцы не шкадавалі прыгожых словаў. Выбары прэзідэнта былі азначаны як  “момант ісціны”. Таксама неаднаразова падкрэслівалася, што мы жывем у самастойнай, незалежнай краіне.

 

Такім чынам, натхнёныя і ўзброеныя “правільнымі” адказамі ідэолагі будуць “часцей сустракацца з народам”, каб “развейваць недарэчныя чуткі” і тлумачыць кожнаму беларусу, “што адбываецца ў краіне, чаму кіраўніку дзяржавы даводзіцца рабіць той альбо іншы крок”.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства