viasna on patreon

Генеральная пракуратура пакінула ў сіле папярэджанне аб недапушчальнасці дыскрэдытацыі

2011 2011-06-09T09:48:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chajkouski-kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі прадпрымальнік, намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Віктар Чайкоўскі атрымаў адмову за подпісам намесніка Генеральнага пракурора Мікалая Кукліса на сваю скаргу аб адмене папярэджання па артыкуле 369, ч.1 Крымінальнага кодэкса РБ, вынесенага Брэсцкай абласной пракуратурай у траўні 2010 года. Гэты артыкул азначае дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.

Віктар Чайкоўскі катэгарычна не згодзен з высновамі намесніка Генеральнага пракурора, паколькі лічыць усе факты, якія ён агучвае ў прэсе і на радыё, праўдзівымі. На яго думку, тут справа ў яго грамадска-палітычнай дзейнасці. Уладзе, на ягоную думку, не падабаюцца яго выказванні, разважанні, каментары ў незалежных мас-медыя.

Па словах юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка, ён будзе дапамагаць прадпрымальніку ў падрыхтоўцы скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Віктар Чайкоўскі аказаўся першай ахвярай артыкула 369 частка 1 Крымінальнага кодэкса ў Беларусі. У любы час ён можа аказацца на лаве падсудных па крымінальнай справе. Пакаранне па якой да 2 гадоў пазбаўлення волі.

 

На фота: Віктар Чайкоўскі (злева) з праваабаронцам Раманам Кісляком.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства