viasna on patreon

Агляд-хронiка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2010 годзе

2011 2011-06-07T09:40:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/review2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2010 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадзка-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэньняў правоў чалавека, на прыкладзе  якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змаганьня  прадстаўнікоў  беларускай дэмакратычнай грамадзкасьці за асноўныя правы і свабоды.

Сярод  асноўных парушэньняў – палітычна матываваны крымінальны  і адміністрацыйны перасьлед, папіраньне свабоды слова, забарона мірных сходаў, адмаўленьне ў праве на асацыяцыю.

У агляд-2010 таксама ўключаны дадаткі – гэта заявы Праваабарончага цэнтру “Вясна”, а таксама міжнародныя дакументы, датычныя парушэньняў правоў у Беларусі.

Акрамя таго, у кнізе ўпершыню зьмешчана маніторынгавая табліца з інфармацыяй аб адміністрацыйна затрыманых і пакараных дэмакратычных актывістах “Сьпіс рэпрэсаваных-2010”, куды занесеныя тыя дадзеныя, якімі валодаюць праваабаронцы – прозьвішчы асуджаных і прозвішчы судзьдзяў, што выносілі прысуды.

У аглядзе выкарыстаны фотаздымкі з інтэрнэт-крыніцаў  photo.bymedia.net, belapan.by, nn.by, svaboda.org, spring96.org і інш.

Спампаваць "Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2010 годзе" [5.5 Mb, pdf]

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства