viasna on patreon

Пінскія СМІ паўтараюць, што нас не паставіць на калені

2011 2011-06-05T08:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paleskaja-prauda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўныя газеты ў Пінску не звяртаюць увагі на эканамічныя праблемы гараджан. Выданні ў сваіх артыкулах робяць акцэнт на дабраўпарадкаванне тэрыторый і выкананне нормаў працоўнай дысцыпліны, падкрэсліваюць эканамічныя поспехі прадпрыемстваў горада і раёна.

Праўда, дзяржаўныя журналісты час ад часу скатываюцца да дзіўнай рыторыкі. Так напрыклад, у газеце “Полесская правда” за нумрам 44 з’явіўся артыкул “Наше дело правое”, прысвечаны пачатку Вялікай айчыннай вайны. У якім аўтар падаў савецкі пункт гледжання на гэту падзею ў гісторыі, пахваліў Сталіна і Лукашэнку, і з невядомай падставы пачаў ганіць беларускіх нацыяналістаў: “Поэтому насквозь фальшивыми и вредными являются инсинуации белорусских националистов всех мастей, утверждающих, что арийцы несли подлинную свободу населению. Так же лицемерно их заявление о том, что «Беларуская Цэнтральная Рада» ... выражала настроение масс. К сведению, «прэзідэнт» БЦР Р. Островский – матерый идеологический диверсант – еще с 1925 года преданно служил германской разведке”.

Напрыканцы артыкула аўтар уставіў звычайную ўжо ідэалагічную мантру: “Мы знаем себе цену и ни перед кем не встанем на колени”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства