viasna on patreon

Магілёўскія ўлады не дазволілі мітынг пратэста супраць роста цэн

2011 2011-06-05T08:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kashaliokpusty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт не дазволіў правядзенне мітынга супраць росту цэнаў, інфляцыі і зніжэння жыццёвага ўзроўня працоўных. Афіцыйнай нагодай для гэтага стала адсутнасць заключанай дамовы са службамі, якія павінны былі забяспечваць парадак на мітынгу: міліцыяй, медыкамі і камунальнікамі.

 

Лідэр Магілёўскай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сілаў Юрый Новікаў адзначае, што пры падачы адпаведнай заявы на правядзенне мітынга ў ёй было пазначана, што ўсе неабходныя дамовы са службамі будуць заключаны тады, як толькі гарвыканкам дасць дазвол на правядзенне мітынга.

 

“Няма рашэння на дазвол мітынга, адпаведна няма і дамоваў з рознымі службамі, якія мусілі забяспечваць парадак, - гаворыць Юрый Новікаў, - Калі мы прыдзем у міліцыю і скажам, што хочам правесці мітынг у нейкі канкрэтны дзень, то яны ў першаю чаргу папытаюць ці ёсць у нас на гэта дазвол. А дазволу у нас няма.  І яны таксама не заключаць дамову, бо мітынг атрымліваецца несанкцыяваным. Гэта мы ўжо прахадзілі. Атрымліваецца нейкае замкнутае кола”.

 

Сярод сапраўдных прычын, якія паўплывалі на тое, што ўлада вырашыла недазволіць правядзення мерапрыемства лідэр рэгіянальнай кааліцыі адзначае рост цэнаў і нявызначанасць з курсам даляра.

 

“Улады добра разумеюць, што зараз правядзенне такога мітынга вельмі актуальна для магілёўцаў і хочуць як мага надалей адцягнуць пратэстныя настроі. Тым часам хачу адзначыць, што цяпер мітынгі ў горадзе могуць быць стыхійнымі. І тое, што да гэтага спрачынілася мясцовая ўлада канстатацыя факта. Рашэнне аб адмове правядзення мітынга мы адназначна абскардзім у суддзе”, - падкрэслівае Юрый Новікаў.

 

Нагадаем, што 12 актывістаў розных палітычных, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый горада выступалі заяўнікамі гэтага мерапрыемства. Мерапрыемства мусіла адбыцца 9 чэрвеня на адзіным дазволеным уладай горада месцы – стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў 64 В. Арганізатары планавалі сабраць каля тысячы магілёўцаў і параіцца з імі аб тым, што трэба рабіць у скалаўшайся нестабільнай эканамічнай сітуацыі.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства