viasna on patreon

Гомельскія апазіцыянеры намераны дабіцца ад уладаў дазволу на правядзенне мітынга

2011 2011-06-04T09:26:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cianiuta_vdv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладафронтавец Андрусь Цянюта (на фота) падаў у Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства. Сумесна мітынг арганізуюць кааліцыя «Наша альтэрнатыва», гомельскія Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы ды кампанія «Гавары праўду!». Акцыю сацыяльнага напрамку апазіцыя запланавала на нядзелю, 3 ліпеня.

Як паведаміў актывіст «Нашай альтэрнатывы» Кастусь Жукоўскі, арганізатары маюць намер ісці да канца і дабіцца дазволу на правядзенне мітынга. Між тым, ужо сем гадоў у Гомелі не было ніводнага апазіцыйнага мерапрыемства, усе заяўкі ўлады адхілялі. Здавалася, сітуацыя зрушылася на сёлетні Першамай: гарвыканкам нечакана дазволіў партыі «Справядлівы свет» арганізаваць мітынг. Аднак хутка ўсё увайшло у звыклую каляіну. Відаць, улады спужаліся, наколькі актыўна апазіцыя заклікае гараджан на мітынг, і адазвалі сваё рашэнне. Фармальна - з-за рамонту труб.

«Мы плануем падаць яшчэ некалькі заявак - як запасны варыянт на той выпадак, калі раптам на плошчы зноў пацякуць трубы, - кажа Жукоўскі. - Выканаем усе умовы ўладаў, заплацім - як яны таго патрабуюць - за паслугі міліцыі, камунальнікаў і хуткай дапамогі. Не будзем, як раней, сядзець і чакаць, пакуль з гарвыканкаму дашлюць звыклую адмову».

На мітынгу апазіцыянеры хочуць узняць выключна сацыяльныя пытанні: чаму бяднее народ, калі скончыцца эканамічны крызіс, чаму насуперак сваім абяцанням улады правялі дэвальвацыю рубля, што будзе з заробкамі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства