viasna on patreon

Судовае рэха Плошчы: Вярхоўны суд прызнаў правамоцным арышт Таццяны Шамбалавай

2011 2011-06-03T15:09:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shambalava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля разгляду скаргі актывісткі аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Таццяны Шамбалавай на пастанову суддзі Мінскага гарадскога суда ад 4 студзеня 2011 года Вярхоўны суд пакінуў яе незадаволенай.

Нагадаем, што актывістка патрабавала адмены рашэння Мінскага гарадскога суда і новага разгляду яе скаргі новым суддзёй. Да гэтага суд Завадскога раёна Мінска асудзіў Таццяну Шамбалаву на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэста 19 снежня 2010 года за выкрыкванне лозунгаў “Жыве Беларусь!” і “Сыходзь!”. Рашэнне раённага суда Таццяна абскардзіла ў Мінскім гарадскім суддзе, аднак той пакінуў рашэнні ў сіле.

Таццяна не пагадзілася з рашэннем Мінскага гарадскога суда, бо палічыла што суд не з’яўляецца кампетэнтным і незалежным. Таксама актывістка звяртае ўвагу на парушэнне яе канстытуцыйнага права мець магчымасць прысутнічаць на судовым пасяджэнні, бо ліст-уведамленне яна атрымала толькі пасля разгляду яе скаргі ў гарадскім судзе (яна пражывае ў вёсцы Сенькава  Магілёўскага раёна).

Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што Завадскі раённы суд Мінска не прадаставіў ёй магчымасць прыбыць на судовае пасяджэнне. “У суправаджальным лісце пазначана, што скарга ў Завадскі суд паступіла 3 студзеня, а разгляд скаргі  быў прызначаны на 4 студзеня. Уведамленне яна атрымала толькі 6 студзеня. Суддзя Камісараў з Мінскага гарадскога суда пакінуў гэтае парушэнне па-за ўвагай, што з’яўляецца відавочным парушэннем канстытуцыйных правоў і інтарэсаў правасуддзя. Гэтаксама паступіў і Вярхоўны суд”, - адзначае праваабронца.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства