viasna on patreon

У Магілёве да правядзення “Марша свабоды” далучылася “Народная Грамада”

2011 2011-06-03T14:49:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gramadzianskaja--supolnasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевае крыло аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” падтрымала ідэю мясцовай філіі “Маладога Фронта” па правядзенні “Марша Свабоды” у Магілёве 28 чэрвеня, на Дзень Горада.

Паводле ўжо з’явіўшайся інфармацыі, плануецца шэсце ад плошчы Зорак да плошчы Леніна. Збор а 18-00 на плошчы Зорак.

Акцыя прымеркавана да чарговай гадавіны вызвалення Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Арганізатары акцыі просяць прыносіць з сабою нацыянальнаю сімволіку і партрэты палітвязняў. Галоўным жа, на думку арганізатараў акцыі, з’яўляецца тое, каб удзельнікі мерапрыемства прыносілі ў сэрцах частку сваёй любові і салідарнасці з вольнай Беларуссю!

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства